Jadłospis

WRZESIEŃ

ZAMIERZENIA DYDAKTYCZNO - WYCHOWAWCZE

Tematyka tygodniowa:

  1. To jestem ja.
  2. Moja grupa.
  3. Moja droga do przedszkola.
  4. Idzie jesień... przez las, park.

W tym miesiącu uczymy się:

„Рыжая вавёрка” - piosenka

  1. Між ялінак – скок ды скок –

Скача вельмі вёртка

Грыб нясе ў свой дамок

Рыжая вавёрка.

Прып. Рыжая, рыжая

Рыжая вавёрка – 2 разы

  1. Вось прысела на пянёк

Адпачыць хвілінку.

Ноша цяжкая – грыбок,

Натрудзіла спінку.

Прып. Рыжая, рыжая

Рыжая вавёрка – 2 разы

  1. Скача раніцай яна,

Скача надвячоркам.

Не спалохае зіма

Рыжую вавёрку.

Прып. Рыжая, рыжая

Рыжая вавёрка – 2 разы

 

„Смелы вожык” - piosenka

  1. Смелы вожык жыў у лесе

І складаў шторання песні.

А прыпеў адзін у іх –

Пых, пых, пых, пых, пых, пых, пых.

  1. Не баюся я лісіцы,

Не баюся я хітрыцы, -

Востры зрок і тонкі слых.

Пых, пых, пых, пых, пых, пых, пых.

  1. Ні ваўка і нi мядзведзя.

Што мне гэтыя суседзі?!

Ў норку – шась, смяюся з іх.

Пых, пых, пых, пых, пых, пых, пых.

 

"Восень залатая" - wiersz

Восень, восень залатая
Сее радасць на зямлі,
Хмарка ў сінім небе тае,
Мкнуць у вырай жураўлі.
Ніткай срэбнай павуцінне
Ў косах сонейка блішчыць.
Што за цуднае зіхценне!
Што за ціш вакол стаіць!
Я іду лясною сцежкай,
Як па мяккім дыване.
Восень з ветлівай усмешкай
На спатканне выйшла мне.
Ярка, хораша прыбрала
Ўсюды дрэвы і кусты
I зямлю памалявала
Ў колер жоўта-залаты.

Сяргей Новік-Пяюн



Sprawdzanie folderu w poszukiwaniu zdjęć ... OK.

 



grupa5