Październik
Tematyka tygodniowa:
1.Jesień w sadzie 2.Jesień na działce 3.O sobie samym 4.Nasze zmysły
W tym miesiącu uczymy się: Гародніна- wiersz
На стол гаспадыня паклала ні многа ні мала:
бульбу, маркоўку, капусту, фасолю,
бурак і пятрушку і дробны гарох. Ох!
Яны пачалі між сабою спрачацца, сварыцца, злавацца:
А хто з іх мякчэйшы? А хто найсмачнейшы?
А хто найзграбнейшы?
Бульба? Маркоўка? Капуста? Фасоля?
Бурак, ці пятрушка? Ці дробны гарох? Ох!
Крычалі, шумелі аж страх!
А што гаспадыня? Ножыкам - трах!
Умомант пасекла яна пакрышыла:
бульбу, маркоўку, капусту, фасолю,
бурак і пятрушку і дробны гарох. Ох!
І разам усіх у гаршчок!
Смачны бэз круп будзе вам суп!
,,Biehła myszka pa darożcy"- piosenka w j. białoruskim 1.Biehła myszka pa darożcy, padarunak niesła koszcy, nie śmiatanu, nie aładki, a pszanicznyja ziarniatki. 2.Koszka jeści ich nie umieła, myszku zjeści zachacieła, a paśla parazważała z myszkaj toj pasiabrawała. 3.Pra uczynak mudraj koszki chaj padumajuć choć troszki i darosłyja i dzieci pierad tym jak nieszta zjeści.
,,Мульцікі-пульцікі"- piosenka w j. białoruskim
1. Што цікавіць ўсіх дзяцей, вельмі захапляе?
Гэта мульцік пра мышэй так іх забаўляе.
Ад яго ўсім малышам цяжка адарвацца.
Як тут ціхенька сядзець, як тут не смяяцца?
Прыпеў: Мульцікі-пульцікі... Гэта радасць для дзяцей.
Мульцікі-пульцікі... Да экранаў ўсе хутчэй!
Мульцікі-пульцікі... Кожны дзень я іх глядзу.
Сябра добрага сабе я і тут знайду.
2. Працавіты мурашок хатачку будуе,
Прыгажуня страказа лета ўсё танцуе.
Зло адрозніць ад дабра мульцік дапаможа.
Не, без мульцікаў пражыць з нас ніхто не зможа!
Прыпеў: Мульцікі-пульцікі... Гэта радасць для дзяцей.
Мульцікі-пульцікі... Да экранаў ўсе хутчэй!
Мульцікі-пульцікі... Кожны дзень я іх глядзу.
Сябра добрага сабе я і тут знайду.
