Listopad
Tematyka tygodniowa:
1.Jesienne nastroje 2.Polska, nasza ojczyzna 3.Dbamy o zdrowie 4.Moje domowe zwierzątko 5.Urządzenia elektryczne
W tym miesiącu uczymy się: „Хмаркі-капрызулькi”– piosenka w j. białoruskim
1. Зноў не свеціць сонца,
Дзе яго шукаць?
Дожджык за аконцам
Сумна стаў спяваць.
Прыпеў:
Кап, кап, буль,
Кап, кап, буль.
Кап, кап, буль,
Кап, кап, буль.
2. Коцік у дрымоце
Звіўся пад сталом.
Дождж на сумнай ноце
Грае за акном.
Прыпеў:
Кап, кап, буль,
Кап, кап, буль.
Кап, кап, буль,
Кап, кап, буль.
3. Хмаркі-капрызулькі
Ўсё плывуць, плывуць.
Кветкам на галоўкі
Свае слёзкі льюць.
Прыпеў:
Кап, кап, буль,
Кап, кап, буль.
Кап, кап, буль,
Кап, кап, буль.
„Шэры кот”- piosenka w j. białoruskim 1.Для чаго каты патрэбны? Не спрачайцеся дарэмна, Бо яны - ўсiм вядома - гэта страх мышыны дома. А цi ёсць каты-салісты, папулярныя артысты? Не спяшайцеся адразу даць адмоўнага адказу. Прыпеў: Шадар-Падар – шэры кот, тоўсты, нiбы бегемот. Носiць вусы да вушэй ды не любiць ён мышэй Мае дзiўнае iмя i спявае мяў i мяў Шэры кот…
2. Шадар-Падар! – гэта словы невядомае нам мовы, Сталi для ката Максiма артыстычным псеўданiмам. Меламаны-мышаняткi звонка пляскаюць у ладкi, Нiбы маладыя фаны, песняю зачараваны. Прыпеў: Шадар-падар – шэры кот, тоўсты, нiбы бегемот. Носiць вусы да вушэй ды не любiць ён мышэй. Мае дзiўнае iмя, i спявае мяў i мяў. Шэры кот…
